Ответ:
У сваіх творах Максiм Танк спрабуе адказаць на вечныя пытанні чалавечага жыцця: што такое жыццё і смерць, любоў і нянавісць, ісціна, вера, сумленне, дабро, шчасце? Паказ зямнога шчасця з’яўляецца адной з вызначальных рыс гуманістычнага пафасу творчасці паэта. Якое яно, чалавечае шчасце? 3 чаго складаецца? Аб гэтым верш-мініяцюра «Шчасце»:
Простае шчасцс людскос,Так як I наша з табою,Пэўна, складаецца э солі.3 хлеба, сабранага ў полі,3 поту, дарожнага нылу,3 роднага нсбасхілу,3 дружбы, ыацнсйшай ад смсрці,3 пссні… I так ыне здаецца:Каб з чаго Іншага скласці.Дык ці было б яно шчасцеы.
М. Танк, знаходзячыся ў імклівым руху наперад, у творчым пошуку, гарэнні, няспынна абнаўляе, узбагачае змест і форму сваіх твораў. Побач з вершамі класічнай формы ў яго паэзію шырока ўвайшлі балады («Балада пра партызана Дубягу», «Балада пра Гаркушу»), легенды («Ля вогнішч начлежных», «Легенда пра музыку»), санеты («Санет», «Антысанет»), оды («Оду Зеўсу аднойчы я склаў», «Я — твой…»), прытчы («Кажуць, зоры ўсё знаюць…»), дыялогі («Дыялог з Дыягенам»), што дазволіла аўтару дасягнуць высокай ступені арыгінальнасці, непаўторнасці манеры і стылю. Але галоўнае месца ў творчасці сённяшняга Танка займаюць верлібры і вершы-мініяцюры («Парог, вычасаны з успамінаў», «Усё мае працяг жыцця…», «Незнаю…», «Дрзвы паміраюць…», «Непадсудная», «Я ў захапленні», «Маўчанне»). Паэтычнасць у верлібрах дасягаецца не рыфмай і паўтаральнасцю рытму, а самім унутраным (філасофскім) зместам, эмацыянальнай насычанасцю, сінтаксічнай будовай, яе багаццем і гнуткасцю. Напрыклад:
Я спытаў чалавска,Які прайшоў праз агонь,I воды,I медныя трубы:— Што самае цяжкае— На гэтым свсце?I ён адкаэаў:— Прайсці нраз верпасць.
Здавалася б, напісана некалькі радкоў. А ў іх — вопыт, скандэнсаванасць думак цэлых пакаленняў.
Творчасць М. Танка не з’яўляецца гісторыяй ці ўспамінам пра мінулае. У ёй — будучыня, дзе жыве творчая, вечная душа лірыка:
Я толькі частку невялічкуюЗмог праснявацьТаго, што расказалі мнсВятры, дарогі,Валуны і рэкі,Лясы 1 эоры;Я толькі частку невялічкуюЗмог перадаць,Што гаварылі вочы,Вусны, рукіЛюдэей, э якімі жыў 1 сустракаўся.Таму пад песнямі маіміНа першым месцыПодпісы іх стаўце.
Уся творчасць паэта прасякнута сапраўднай дабрынёй і даверам да чалавека. Яна выхоўвае ў чытачоў душэўную прыгажосць, высокую інтэлектуальнасць, заклікае да філасофскіх роздумаў аб жыцці, аб чалавецтве.