Ответ: Верай у нязломнасць народнага духу, упэўненасцю ў перамозе над усім
варожым прасякнуты класічны верш У. Дубоўкі «О Беларусь, мая шыпшына…
«. Ён пабудаваны на проціпастаўленнях, кантрастах. З аднаго боку, у ім
прысутнічаюць рэвалюцыйна-рамантычныя вобразы, традыцыйныя для
літаратуры 20-х гг” (праменне яснае, радасць, Камуна Свету) , а з
другога — песімістычныя, змрочныя фарбы (вецер дзікі, варожасць шляху,
перашкоды) . Тут, быццам, і жахліва-цяжкае прадказанне Чарнобыля, і вера
ў паратунак. Аднак, нягледзячы на кантрастнасць вобразаў і фарбаў, верш
гучыць аптымістычна: О Беларусь, мая шыпшына, зялёны ліст, чырвоны цвет! У ветры дзікім не загінеш, чарнобылем не зарасцеш. Філасофская
паглыбленасць, зварот да агульначалавечых праблем уласцівы вершу
«Ніколі праўда не ўмірае». У алегарычнай форме ў ім сцвярджаецца
неўміручасць праўды жыцця: Жыццё закон нязломны мае: Ніколі праўда не ўмірае. Адно хоць зернетка малое ды застанецца пра былое.
Напиши к пожалуйста анализ верша «о Беларусь,мая шапшына» — Правильный ответ на вопрос найдете ниже
23.12.2019 · 1