Ответ: І неспадзявана адбылося незвычайнае: ціхая, нявідная, у жнівеньскім
росквіце рабіна заружавела, зазырчэла яркім, кідкім хараством, гарачым
полымем агністых гронак. І не адны вочы, не абыякавыя, не ачарсцвелыя ў
жыццёвых пакутах да хараства, глядзелі здзіўлена, зачаравана: «Глядзі
ты!..» Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна. Яшчэ, здаецца,
учора была гарэза, падлетак, а вось ужо, глядзіце — у самай добрай пары
дзяўчына, у самай красе сваёй! Калі толькі вырасла! Глядзелі на
Ганну, разважалі і — за малым выключэннем прыдзір з жанок — згаджаліся:
выспела, нявеста, нічога не скажаш! Часам пры гэтых гаворках — асабліва
жанкі — успаміналі Ганніну маці-нябожчыцу, казалі, што дачка ва ўсім
выйшла ў матку. З аблічча — дык як вылітая: і невялікая ростам, і не
гладкая — худая, можна сказаць, і плечы, як у маткі, вузкія, і рукі
тонкія. І косы чорныя, густыя, аж блішчаць, бы намочаныя, і смуглявасць
на твары такая ж, і шчочкі таксама ж выпінаюцца. Іншы раз языкі
жанок — прыдзір ці зайздросніц — меркавалі, што грудзі ў Ганны
малаватыя, як кулачкі: чым толькі дзіця карміць будзе, калі давядзецца?
Але пры ўсім тым — нават прыдзіры і зайздросніцы не пярэчылі — Ганну
ніяк нельга было палічыць за кволую: збоку, з аднаго позірку відаць было
— крамяная ў Цімоха дзяўчына, дужая, сілаю ўся налілася! Вунь якая
пругкая ў хадзе, спрытная якая ў рухах, так і відаць — маладосць, сіла ў
кожнай жылачцы! Той, каму быў час і ахвота прыглядацца, хто
лепш бачыў Ганну, заўважаў, што перамянілася яна не толькі з аблічча.
Багата што інакшае было і ў тым, як яна хадзіла між людзей, — стрымана і
паважней, як трымалася з хлопцамі, — стражэй і з нейкай кплівасцю.
Нават смяялася цяпер яна інакш, як дасюль, — смех быў ужо не
бесклапотны, не пусты па-дзіцячы, у ім таксама звычайна чулася
кплівасць; і штосьці як бы таілася ў гэтым смеху. І глядзела яна інакш, —
нядаўна адно дзікавата-цікаўнымі вачыма. Як і раней, не было,
здавалася, такой хвіліны, каб вочы яе, вільготна-цёмныя, падобныя на
спелыя вішні, былі абыякавыя, нудлівыя, увесь час блішчэла, ззяла ў іх
няўціхнае хваляванне. Але сачылі яны з-пад шаўкавіста-чорных смелых
броваў цяпер з падсцярожлівай, пільнай уважнасцю і, здавалася, толькі і
чакалі выпадку кпліва падсмяяцца. Іншы раз маглі яны, як і раней,
бліснуць весялосцю, але часта, вельмі часта гарэлі ў іх недавер’е і
насмешка. У іх таксама ж нешта таілася, у цудоўных вішнёва-чорных вачах.
ПОМОГИТЕ НАЙТИ ОТРЫВОК — ИВАН МЕЛЕЖ ЛЮДЗИ НА БАЛОЦЕ .
НАЧИНАЕТСЯ ТАК _І неспадзявана адбылося незвычайнае: ціхая, нявідная, у жнівеньскім росквіце рабіна заружавела, зазырчэла яркім, кідкім хараством, гарачым полымем агністых гронак. І не адны вочы, не абыякавыя, не ачарсцвелыя ў жыццёвых пакутах да хараства, глядзелі здзіўлена, зачаравана: «Глядзі ты!.. »
А ЗАКАНЧИВАЕТСЯ _и косы чорныя густые — Правильный ответ на вопрос найдете ниже
26.12.2019 · 1