Ответ: Са мной на паляванні адбыўся такі выпадак. Адправіўся я на паляванне за
зайцамі. Праз гадзіну знайшлі мае сорбаки ў лесе зайца і пагналі. Я ўстаў я
на дарожцы і чакаю.
Ганяюць зайца сабакі па лясной высечцы, а заяц усе не выбягае. Куды ж ен падзеўся?
Пачакаў,
пачакаў і пайшоў на паляну паглядзець, у чым справа. Гляджу: носяцца мае
сабакі па кустах вакол пнеў, нюхаюць зямлю, ніяк у заечых слядах не
разбяруцца. Куды зайцу на паляне схавацца? Выйшаў я на сярэдзіну паляны і
сам
нічога не разумею. Потым выпадкова зірнуў у бок, ды так і замер. У пяці кроках
ад мяне, на верхавіне высокага пня, стаіўся заяц. Вочкі так і
ўпіліся ў мяне, быццам просяць: «Не
выдавай мяне!»
Сорамна мне стала забіваць звярка, які сядзіць у пяці кроках ад мяне. Апусціў я стрэльбу,
адклікаў ганчакоў. Пайшлі мы іншых зайцаў шукаць, а гэты цяжкі экзамен на
хітрасць здаў. Хай жыве, зайчанят розуму-розуму вучыць.